News:
Rock poster from Minsk, Belarus
February 15, 2009, received from rock rock
Poster by Jermak |
13 лютага гурт LITVINTROLL прэзентуе свой дэбютны альбом на метал-фэсце "Пятніца 13"
Гурт LITVINTROLL скончыў працу над дэбютным альбомам, які будзе называцца "Rock-&-troll". Запіс здзейснены пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" і музычнага лэйбла "БМАgroup" на студыі Quadro-records. Альбом запісваўся цягам апошніх паўтара гадоў (за гэты час LITVINTROLL удзельнічаў у 12-ці канцэртах і фестывалях). Вялікая працягласць запісвання тлумачыцца тым, што падчас працы над альбомам была зменена студыя і працэс запісу быў пачаты паўторна – з нуля, што дадало клопату па пошуку грошай прадзюсару гурта З.Сасноўскаму.
Альбом "Rock-&-troll" складаецца з 10 кампазіцый, сярод якіх "Песня пра троляў" – аповед пра старажытныя часы змагання крывіцкіх волатаў з балотнымі тролямі, "Rock-&-troll" – апісанне карчомнай вяселосці і перанос яе на той свет, рокавыя версіі песняў "Пахне чабор", "Купалінка" і народнай песні "Дуброва", а таксама інструментальныя кампазіцыі. Пры выкананні выкарыстаны як класічныя рокавыя інструменты, так і цэлы парк сярэднявечных і народных музычных прылад – дуды (валынкі), жалейкі, флейта, цыстра, акардэён. Упершыню па-беларуску выканана славутая шведская балада "Herr Mannelig", упершыню зроблены фольк-металёвы кавер на "Breaking the law" гурта JUDAS PRIEST, пры гэтым выкарыстаны беларускія жалейкі і нямецкі акардэён 30-х гадоў. Усе песні, акрамя "Breaking the law", беларускамоўныя. Самі музыкі пазіцыянуюць свой стыль як rock-&-troll – змешаны фольк-метал-паган-рок. У музычных крамах дыск "Rock-&-troll" гурта LITVINTROLL з'явіцца напрыканцы лютага. Бліжэйшы выступ гурта LITVINTROLL адбудзецца 13 лютага ў клубе "Рэактар" падчас фестываля "Metallection" Анонс:
|